МНС заклікае не купацца на неабсталяваных пляжах / Еўрарадыё
З 6 раніцы суботы да 6 раніцы нядзелі ў Беларусі адбыліся чатыры надзвычайныя сітуацыі на вадзе.
МНС паведамляе пра тое, што ўдалося выратаваць жанчыну ў рацэ Заходняя Дзвіна ў Наваполацку.
Яшчэ тры выпадкі скончыліся трагічна: у рацэ Свіслач у Мінску патануў мужчына, таксама патануў мужчына ў рацэ Заходняя Дзвіна каля вёскі Лушчыха і жанчына ў рацэ Днепр у Магілёве.
Пра тое, як засцерагчы сябе і дапамагчы іншым у выпадку надзвычайнай сітуацыі на вадзе, можна даведацца тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут