За гібель рабочага на будаўніцтве "Газпрам цэнтра" асудзілі прараба

23/09/2019 - 09:10

За гібель 52-гадовага рабочага на будаўніцтве "Газпрам цэнтра" ў сакавіку 2019 года суд Першамайскага раёна Мінска асудзіў прараба ПСУП "ЕўраАлмаз". Як паведамляе прэс-служба суда, мужчыну прысудзілі чатыры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняя хімія").Таксама ён на 5 гадоў пазбаўлены права займаць пэўныя пасады ў будаўніцтве.

Прараб трапіў пад сёлетнюю амністыю, таму тэрмін пакарання яму скарочаны на год. 

Будаўніцтва "Газпрам цэнтра" ідзе каля скрыжавання праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава, на месцы былога Усходняга аўтавакзала. 

Трагедыя адбылася 30 сакавіка. На рабочага звалілася жалезабетонная пліта памерам 10×1 метр. Ратавальнікі змаглі дастаць мужчыну прыкладна праз гадзіну пасля паведамлення. Ён быў яшчэ жывы, але выратаваць яго медыкі не здолелі. 

Следства выявіла, што прараб не арганізаваў раскопкі на будоўлі з дапамогай тэхнікі, а праца вялася ўручную. Да таго ж, ён дапусціў да працы рабочага, які не быў азнаёмлены пад роспіс з тэхнічнай дакументацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі