За "фак" на фоне навагодняга выступу Лукашэнкі кобрынцу далі 1,5 года "хіміі"

28/04/2022 - 11:43

Жыхара Кобрына Дзяніса Кісялёва асудзілі на 1,5 года "хіміі" па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Як паведамляюь праваабаронцы, працэс у судзе Кобрынскага раёна адбыўся яшчэ 25 лютага, але вядома пра яго стала толькі цяпер.

Падчас сустрэчы Новага, 2022-га года Кісялёў глядзеў па тэлевізары выступ Лукашэнкі. Ён зрабіў фота ўзнятага сярэдняга пальца на фоне тэлевізара.

Пазней ён выклаў гэты здымак у тэлеграм-чат "Кобрын для жыцця Чат". Яшчэ з лістапада 2020 года гэты чат з'яўляецца закрытым: трапіць туды можна толькі па запрашэнні. Аднак гэта не дапамагло.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі