За час будоўлі Беларускай АЭС там загінулі тры чалавекі

14/09/2016 - 17:51

За час будаўніцтва Беларускай АЭС на пляцоўцы адбылося 10 надзвычайных здарэнняў. Пра гэта заявіў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк пасля другога раўнда беларуска-літоўскіх кансультацый па АЭС.

"Пішуць, што было 10 загінулых, але было 10 няшчасных выпадкаў", — падкрэсліў намеснік міністра. Смяротных жа здарэнняў на будоўлі АЭС было толькі тры, адзначае tut.by.

Міхадзюк мяркуе, што з улікам маштабаў будоўлі, дзе на сотні аб'ектаў працуе больш за 5000 чалавек, гэта прымальны лік. Таксама ён распавёў пра сістэмуа папярэджання інцыдэнтаў на будоўлі: "Пры дробных парушэннях той, хто правініўся, атрымлівае жоўтую картку. А, напрыклад, адсутнасць каскі — чырвоная картка, і больш чалавек на будоўлі не з'яўляецца".

Прадстаўнікі Беларусі і Літвы абмеркавалі смяротныя выпадкі на будаўніцтве АЭС. Міхадзіюк адзначыў, што аб'ект пакуль лічыцца няядзерным, там парадак апавяшчэння не ўрэгуляваны. Беларусь прапанавала Літве сабраць камісію і дамовіцца, як і пра якія інцыдэнты апавяшчаць літоўскі бок.

Таксама беларускія і літоўскія спецыялісты абмеркавалі здарэнне з падзеннем корпусам рэактара 10 ліпеня. Як вядома, беларускі бок вырашыў замяніць корпус, бо немагчыма было пацвердзіць яго бяспеку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі