Вялікія дажджы, якія прайшлі ў ноч з 3 на 4 верасня, сталі прычынай аварыйнай сітуацыі на лініі трамвайных шляхоў, якая ідзе ў мінскі мікрараён Зялёны Луг. Як паведамляе РУП "Мінскэнерга", на адным з участкаў адбылася прасадка грунту.
На гэтым участку з траўня 2016 года ідуць работы па рэканструкцыі цепламагістралі ад Лагойскага тракту да вуліцаў Кнорына — Вялікая Сляпня.
У выніку быў спынены рух трамваяў ад Зялёнага Луга ў бок вуліцы Якуба Коласа. Транспартнікі арганізавалі дадатковыя маршруты аўтобусаў.
"Мінскэнерга" абяцае ў максімальна кароткія тэрміны аднавіць нармальны рух транспарту.