З-за аўтааварыі ў Мінску ўтварыўся вялізны затор (фота)

29/03/2016 - 16:59

З-за аўтааварыі ў Мінску ўтварыўся вялізны затор. Здарэнне адбылося сёння ў другой палове дня на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Алега Кашавога. Там сутыкнуліся некалькі аўтамабіляў — мікрааўтобус Mercedes Sprinter, самазвал МАЗ і аўтамабіль хлебазавода. Траўмы атрымаў кіроўца апошняй машыны, яго забрала хуткая. Фотаздымкі з'явіліся ў Twitter.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі