З Польшчы ў Беларусь збег табун коней (фота)

22/12/2016 - 15:37

З Польшчы ў Беларусь збег табун коней. Яго заўважылі раніцай 21 снежня ў Белавежскай пушчы ў 100 метрах ад мяжы. Высветлілася, што 23 "парушальнікі" прыйшлі з Польшчы, з фермерскай гаспадаркі.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, беларускія памежнікі вярнулі коней у Польшчу.

Фота: gpk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі