З МЗС Беларусі звольніўся консул Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку

03/10/2020 - 15:38
Міхаіл Гольцаў​ / Фота з асабістага архіва​

Пасля 8,5 гадоў працы ў дыпламатычнай службе звольніўся консул Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку Міхаіл Гольцаў. Аб гэтым рашэнні ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

"У сваёй дзейнасці я заўсёды кіраваўся прынцыпамі гуманізму, прафесіяналізму і адданасці справе, і стараўся на карысць усяго грамадства. Я дзякую ўсім, каго ведаю і не ведаю, але каму я змог прынесці карысць і дапамагчы. Самае галоўнае — гэта падзяка чалавечая", — так ён падвёў вынікі сваёй працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі