З Гродзенскага ўніверсітэта звольнілі гісторыка Святлану Сілаву

09/11/2022 - 11:09
Святлана Сілава / фота з яе акаўнту на Фэйсбуку

З гродзенскага дзяржуніверсітэта звольнілі кандыдатку гістарычных навук, дацэнта Святлану Сілаву.

Як напісала ў Фэйсбуку сама Сілава, афіцыйнай прычынай звальнення назвалі адсутнасць на працоўным месцы больш за тры гадзіны. Адсутнасць была звязаная з яе затрыманнем.

Як распавядала Еўрарадыё, у кастрычніку навукоўцу затрымалі сілавікі. Ёй прысудзілі штраф паводле арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Сілава — вядомы беларускі гісторык. На кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага ўніверсітэта яна працавала з 2000 года, была намесніцай загадчыка кафедры па вучэбнай рабоце. Яе навуковыя інтарэсы — гісторыя Праваслаўнай царквы ў Беларусі ў XVIII-XX стагоддзях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі