З брэсцкім "Дынама" падпісаў кантракт партугалец Дэніс Дуартэ

11/06/2018 - 12:32

З брэсцкім "Дынама" падпісаў кантракт партугальскі абаронца Дэніс Дуартэ. Пагадненне разлічана на 2,5 года. У Брэсце футбаліста чакаюць 18 чэрвеня, аднак першы матч за дынамаўцаў ён зможа правесці толькі 19 ліпеня, калі афіцыйна адкрыецца летняе трансфернае акно і будуць вырашаны ўсе юрыдычныя пытанні, інфармуе прэс-служба клуба.

Дуартэ 24 гады. Апошні часам ён гуляў за "Вікторыю" з Гімарайнша. Дагэтуль партугалец не выступаў у замежжы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі