Павел Латушка / Еўрарадыё
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне пачне фіксаваць факты і абставіны вайсковай агрэсіі рэжыма Аляксандра Лукашэнкі, заявіў на 4-м Форуме імя Астрожскіх прадстаўнік АПК Павел Латушка. Беларуска-украінскі форум стартаваў на гэтым тыдні.
Паводле Латушкі, працэдура будзе адбывацца па правілах міжнароднага права і абапірацца на ранейшы вопыт НАУ па збору злачынстваў рэжыма ў пытанні дэпартацыі украінскіх дзяцей у Расію.
Метадалогію працы Латушка не патлумачыў праз пытанні бяспекі. Ён запэўніў, што над тэмай будзе працаваць каманда прафесійных юрыстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут