Юнаку, які ўчыніў бойню ў ГЦ "Еўропа", падоўжылі тэрмін псіхіятрычнай экспертызы

21/11/2016 - 12:38

Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза юнака, які ўчыніў бойню ў гандлёвым цэнтры "Еўропа" працягнутая. Пра гэта ў сацсетках паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Па яе словах, галоўнае следчае ўпраўленне працягвае расследаванне крымінальнай справы па трагічных падзеях у ГЦ "Еўропа". Ганчарова паведаміла, што на цяперашні момант атрыманыя паказанні больш як ста сведкаў. Да матэрыялаў справы далучаныя і прааналізаваныя вынікі больш за 30 экспертных даследаванняў.

Сам затрыманы па-ранейшаму застаецца пад вартай.

Нагадаем, што здарэнне адбылося ўвечары 8 кастрычніка. 17-гадовы хлопец прыйшоў у гандлёвы цэнтр з бензапілой і сякерай і напаў на выпадковых жанчын. Адна з іх загінула, яшчэ дзве атрымалі раненні. Нападнікам выявіўся студэнт універсітэта МІТСО Улад К. Пра тое, што хлопцу прызначылі псіхолага-псіхіятрычную экспертызу, стала вядома ў сярэдзіне кастрычніка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі