Ёлка / gongtv.ru
Спявачка Ёлка прыбрала згадку кіеўскага аэрапорта "Барыспаль" са свайго хіта "Праванс". Яна змяніла прыпеў песні падчас выступу на "Залатым грамафоне" ў Маскве.
Замест радка "Заўтра ў 7:22 я буду ў Барыспалі" яна праспявала "Заўтра ў 7:22 я буду ляцець да цябе".
Ёлка нарадзілася ва Украіне, у горадзе Ужгарад. Яе сапраўднае імя — Лізавета Іванцыў. Пра расійскае ўварванне ва Украіну яна ўпершыню выказалася ў кастрычніку 2025 года, пажадаўшы мудрасці і міру "тым, хто гэтым усім руліць".
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут