22 снежня "Ёкерыт" абыграў у чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" ў авертайме — 2:1 (1:1, 0:0, 0:0, 1:0). Дзяніс Масалёў адкрыў лік на 3-й хвіліне, але ўжо на 9-й Давід Скленічка аднавіў раўнавагу. Да заканчэння трэцяга перыяду заўзятары больш закінутых шайбаў не пабачылі. У авертайме гаспадары пляцоўкі вырвалі перамогу.
Матч адзначыўся скандалам — перад яго пачаткам замест гімна РБ прагучала іншая мелодыя. "Ёкерыт" заявіў пра "тэхнічную праблему".
24 снежня на "Мыцішчы Арэне" "Дынама" згуляе з "Куньлунем".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут