Яшчэ адзін гуманны суд: за набыццё і захоўванне марыхуаны не адправілі за краты

11/03/2019 - 15:25

За набыццё і захоўванне марыхуаны  без мэты збыту мінчука не адправілі за краты. Суд Фрунзенскага раёна сталіцы 6 сакавіка асудзіў яго на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Як інфармуе прэс-служба суда, абвінавачаны купіў амаль 4 грамы наркотыка. Марыхуану ён "незаконна без мэты збыту перавозіў па горадзе Мінску і, будучы ў стане, выклiканым ужываннем псіхатропных рэчываў, працягнуў незаконна без мэты збыту захоўваць да моманту канфіскацыі". Прысуд яшчэ не набыў законную сілу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі