Ярмошына: я спадзяюся, гэта мой апошні тэрмін на пасадзе кіраўніка ЦВК

31/05/2019 - 10:45

Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына расказала Еўрарадыё, што гэта яе апошні тэрмін знаходжання на пасадзе кіраўніка ЦВК, нават калі ёй прапануюць застацца:

"Я думаю, што гэты тэрмін знаходжання на пасадзе ўсё ж такі з'яўляецца апошнім. Тэрмін заканчваецца восенню 2021 года. Максімальна, на што я магу разлічваць, — гэтыя два гады. Але ўсякае ж бывае на свеце. Бывае, і датэрмінова чыноўніка здымаюць з працы. Таму я думаю, што два гады гэта максімальны тэрмін, пра які я кажу. Нават калі прапануюць застацца, я парэкамендую правесці ратацыю”, — заявіла Лідзія Ярмошына.

Лідзія Ярмошына падзялілася сваімі планамі на пенсію, да якой, па яе словах, “яшчэ трэба дажыць і нармальна сябе адчуваць”:

"Пакуль можаш хадзіць і бачаць вочы — усё не так дрэнна. Ёсць кнігі, ёсць магчымасць шмат хадзіць, шпацыраваць, плаваць. Увогуле — жыць".

Лідзія Ярмошына займае пасаду старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі ўжо 22 гады, са снежня 1996 года. Яна была на яе прызначаная неўзабаве пасля рэферэндуму па змене Канстытуцыі, які прайшоў у лістападзе таго ж года. Цяпер ёй 66 гадоў і яна афіцыйна дасягнула пенсійнага ўзросту. Пад яе кіраўніцтвам праходзілі ўсе наступныя выбары прэзідэнта, парламента і ў мясцовыя саветы. А таксама рэферэндум 2004 года, які дазволіў Аляксандру Лукашэнку безлімітна ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі