Як выглядаюць паркоўкі ля міністэрстваў у звычайны дзень і ў Дзень без аўто

22/09/2016 - 15:22

22 верасня ў свеце традыцыйна праходзіць Сусветны дзень без аўтамабіля. У гэты дзень кіроўцам традыцыйна прапануюць адмовіцца ад аўтамабіляў і матацыклаў, якія спажываюць паліва.

У Мінску ў гэты дзень можна бясплатна ездзіць на транспарце па пасведчанні кіроўцы. Паглядзім, ці скарысталіся такім правам чыноўнікі Мінпрыроды, Мінтранспарту і Мінэнерга, і параўнаем паркоўкі ля гэтых ведамстваў у звычайны дзень і ў Дзень без аўтамабіля.

Ля Міністэрства прыроды 22 верасня стаіць толькі тры машыны. За дзень да гэтага іх было пяць. Два намеснікі міністра ў гэты дзень дабіраліся на працу на метро, паведамляюць у прэс-службе. Кіраўнік ведамства — у камандзіроўцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі