Як выбраць кандыцыянер: 10 летніх парад ад "Магістра"

31/05/2018 - 11:34

У гарачыя дні рамонт ператвараецца ў пекла, калі вокны кватэры выходзяць на паўднёвы бок дома. Колькі ні праветрываей. Але карэспандэнт Еўрарадыё Марыя Вайтовіч даведалася пра гэта ўжо пасля таго, як задумала рамонт. Рамантычны настрой растаў нібы эскімо, пакінутае на стале залітай сонцам кухні.

Грунтоўка сцен супала з анамальнай травеньскай спякотай, душнавата было і ў рэдакцыі. Марыя ўпершыню ў жыцці задумалася аб устаноўцы кандыцыянера. Затым, зразумелая справа, напісала ў "Фэйсбуку" пост з просьбай распавесці пра падводныя камяні. У каментарыі прыйшлі супрацоўнікі кампаніі "Магістр".

Мы падумалі, што, калі ты прадаеш кандыцыянеры, гэта трапны ход — шукаць у сацсетках людзей, якія млеюць ад спёкі, і дапамагаць ім парадамі. А потым мы вырашылі зрабіць з "магістрамі" тэкст пра тое, што трэба ведаць, каб не памыліцца, выбіраючы кандыцыянер. Заўтра лета, і гэтыя парады могуць спатрэбіцца кожнаму.

З развіццём тэхналогій кандыцыянеры не таннеюць

Кандыцыянеры, як тэхналогія, даступная ў побыце, з'явіліся каля 30 гадоў таму. А апошнія дзесяць гадоў яны сталі даступныя і фінансава. Нядаўна можна было купіць кандыцыянер ўсяго за 300 долараў. Але з ростам попыту вытворцы сталі задумвацца пра тое, каб іх абсталяванне змагло паслужыць пакупнікам як мага даўжэй, а ў дадатак і валодала рознымі карыснымі функцыямі. Сучасныя кандыцыянеры здольныя астуджваць, абаграваць, чысціць паветра ад непрыемных пахаў і гэтак далей.

Вытворцы пастаянна прыдумляюць нейкія дадатковыя "фішачкі" — напрыклад, ёсць мабільная праграма, якая дапамагае кіраваць сістэмай кандыцыянавання праз Wi-Fi. З ростам якасці узрос кошт, затое паломак стала куды менш.

Калі вокны выходзяць на поўдзень ці на захад, патрэбны магутны кандыцыянер

Калі вокны выходзяць на поўдзень ці на захад, трэба падабраць магутны кандыцыянер. Калі на поўнач або ўсход, магутнасць можа быць ніжэйшай. Формула выбару для Беларусі даволі простая: адзін кілават прадукцыйнасці на кожныя дзесяць метраў памяшкання. Гэта значыць, калі плошча пакоя 20 квадратных метраў, патрэбны кандыцыянер прадукцыйнасцю ў 2 кВт. Папраўкі можна рабіць на бакі свету, куды выходзяць вокны, і на ашкленне. Калі вокны зашклёныя ад падлогі да столі, лепш выбраць больш магутнае абсталяванне.

Лепш купіць інвертарны кандыцыянер

У краме пакупніку абавязкова зададуць пытанне: "Вам інвертар ці не?". Другі варыянт заўсёды таннейшы за першы. У інвертарнага кандыцыянера кампрэсар працуе плаўна — выдае для памяшкання роўна столькі холаду, колькі яму трэба ў гэты момант. Неінвертарныя кандыцыянеры, якія працуюць у рэжымах on/off, таксама спрабуюць выдаваць столькі холаду, колькі трэба. Але, як вынікае з назвы, яны адключаюцца, дасягаючы максімуму прадукцыйнасці, а потым пачынаюць працаваць зноў.

Інвертарныя кандыцыянеры, як правіла, на 30-40% больш эканамічныя за неінвертарныя. У многіх заходніх краінах ужо нельга выкарыстоўваць on/off-кандыцыянеры. У нас яны папулярныя з-за меншага кошту. Але ці варта эканоміць на тэхналогіях, калі набываеш прыбор, якім будзеш карыстацца дзесяць бліжэйшых гадоў?

У Беларусі набіраюць папулярнасць кандыцыянеры для вінных скляпоў

Ёсць памяшканні, якія патрабуюць абавязковага кандыцыянавання. Гэта, напрыклад, мансарды ці памяшканні, дзе захоўваюцца карціны. У такіх выпадках неабходныя магутныя прэцызійныя кандыцыянеры — прамысловае кліматычнае абсталяванне, якое складаецца з аднаго блока, з выведзеным вонкі або убудаваным кандэнсатарам. Яно здольнае працаваць без прыпынку на працягу дзесяці гадоў і дакладна кантраляваць параметры тэмпературы і вільготнасці. У Беларусі паступова набірае папулярнасць абсталяванне для вінных скляпоў Mitsubishi Heavy са спецыяльнай аўтаматыкай кіравання на базе бытавога або паўпрамысловага кандыцыянера.

Кандыцыянер на працы — зусім не падстава захварэць

Амаль кожны офіс можа пахваліцца супрацоўнікам, які баіцца захварэць, патрабуе зачыніць усе вокны і выключыць кандыцыянер, пакуль іншыя млеюць ад спёкі. Барацьба за пульт кіравання кандыцыянерам аб'ядноўвае работнікаў офісаў у розных краінах свету, хоць, на самай справе, не мае ніякага сэнсу. Дастаткова проста выстаўляць на кандыцыянеры тэмпературу на 2-3 градуса менш, чым за вокнамі. Гэтага хопіць, каб асвяжыць паветра. Мы хварэем толькі тады, калі розніца сур'ёзная ў тэмпературы на вуліцы і ў офісе.

З мінулага года высокім попытам карыстаюцца спецыяльныя рашоткі, якія ўсталёўваюцца ў офісах разам з кандыцыянерамі касетнага тыпу. Вялікая колькасць адтулін дазваляе эфектыўна разбіваць плынь паветра, якую выдае абсталяванне. Гэта дапамагае пазбегнуць сітуацый, калі на кагосьці моцна дзьме ў той час, як іншым душна.

Кандыцыянер спажывае менш, чым "сістэма" з вентылятараў ў офісе

Пры выкарыстанні неінвертарных кандыцыянераў з 1 кілавата электрычнасці мы атрымліваем 3 кілаваты астуджэння. У інвертарнага дзейнічае так званы сезонны каэфіцыент трансфармацыі, які можа дасягаць 6:1. Усяго 8 кілават-гадзін выдаткаванай электрычнасці дазваляюць захоўваць у памяшканні плошчай 20 квадратных метраў камфортны клімат цэлыя суткі. Вядома, кандыцыянер, як і любы бытавы прыбор, спажывае даволі шмат энергіі, але, напрыклад, куды менш, чым посудамыйная машына, электрычныя награвальнікі ў міжсезонне або дзясятак вентылятараў ў офісе, якія добра разганяюць паветра, але не астуджваюць яго. Калі ўлічыць гэта пры выбары абсталявання, можна выдатна эканоміць на працягу доўгіх гадоў. Нават пры ўмове, што кандыцыянер — не такое ўжо і таннае задавальненне.

Але, вядома, калі на суткі ўключыць кандыцыянер у звычайным пакоі, любы гаспадар ахне, убачыўшы паказчыкі электралічыльніка.

Дарэчы, працадаўцы ва ўсім свеце даўно ўсвядомілі: добры мікраклімат (тэмпература ў 23 градусы і вільготнасць каля 50%) — найлепшыя ўмовы, якія забяспечваюць максімальную прадукцыйнасць працы. Таму эканоміць на кандыцыянерах ў офісах наогул не варта.

Пытанні з боку эколагаў ёсць, але яны вырашаюцца

Праца кандыцыянера немагчымая без холадагентаў. А самыя эфектыўныя хладагенты, як правіла, самыя шкодныя для экалогіі. Але Беларусь ідзе правільным шляхам — нядаўна ў нас забаранілі выкарыстанне азонаразбуральнага Фрэона R-22. Цяпер выкарыстоўваецца Фрэон R-410, а на змену яму прыходзіць Фрэон R-32, які лічыцца яшчэ больш экалагічным. Не заўтра, дык паслязаўтра прыйдзем да таго, што пачнём выкарыстоўваць у якасці холадагенту вуглякіслы газ (ён жа Фрэон-744 для сістэм кандыцыянавання).

 

Асалода ад таннай пакупкі праходзіць хутка

Купіць кандыцыянер, азначае, заплаціць за сам прыбор, за яго мантаж і за электраэнергію. Калі сабраць усё разам, атрымліваецца, што на прамежак у дзесяць гадоў эканамічна выгадна паставіць даражэйшае абсталяванне. Лепш абраць буйную вядомую на рынку кампанію з добрай рэпутацыяй і партнёрам, з якім у працэсе не ўзнікне праблем у плане сэрвіснага абслугоўвання.

Асалода ад таннай пакупкі, як правіла, праходзіць хутка. Чалавек сутыкаецца з не вельмі якаснай пластмасай, з дэфектамі ці проста няздольнасцю кандыцыянера працаваць, калі ў міжсезонне хочацца адцяпліць сваё памяшканне, і пачынае шкадаваць аб выбары.

Мантажнікі даходзяць да "піку формы" праз 3-4 гады працы і навучання

Лепш за ўсё купляць кандыцыянеры там жа, дзе будзе замоўлены мантаж. Можна купіць добрае абсталяванне, але непрафесійны мантажнік ўсталюе яго так, што потым прыйдзецца звяртацца ў рамонт. Мантажнік будзе казаць, што праблема ў абсталяванні, прадавец — вінаваціць мантажніка.

Практыка паказвае, што мантажнікі даходзяць да "піку формы" праз 3-4 гады працы і навучання ў сэрвісных цэнтрах вытворцаў. Мантаж сістэмы кандыцыянавання ў побыце ў нас у краіне не падлягае абавязковай сертыфікацыі, таму ў бізнесе могуць удзельнічаць у тым ліку і непрафесіяналы. Працэс мантажу, быццам бы, займае ўсяго 2-3 гадзіны, але ёсць шмат розных нюансаў, пра якія не здагадваецца ні радавы спажывец, ні некваліфікаваны мантажнік.

Памер мае значэнне

Некаторых людзей спыняе пры пакупцы памер кандыцыянера. Маўляў, грувасткі агрэгат сапсуе інтэр'ер. Гэта не павінна станавіцца прычынай набыцця менш аб'ёмнага абсталявання, таму што візуальна больш буйныя мадэлі правераных вытворцаў здольныя астудзіць або абагрэць памяшканне ў разы хутчэй, чым іх маленькія танныя аналагі. Да таго ж, добры дызайнер здольны ператварыць кандыцыянер у арт-аб'ект, які ўпішацца ў любы інтэр'ер. Галоўнае, каб фарба не патрапіла ўсярэдзіну. Астатняе залежыць толькі ад фантазіі.

НДЦ Магістр

УНП 300325070

Вул. Караля, 2, п. 508

+375 29 203 88 58

+375 17 203 88 58

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі