Чытаць болей: Референдум-2022 — конец “летаргического сна” избирательных комиссий?
Савету Рэспублікі дастаецца не толькі роля сінекуры для былых прэзідэнтаў (яны пажыццёва змогуць станавіцца сенатарамі). Так, сенатары будуць даваць папярэднюю згоду на шэраг прызначэнняў — гэта згадвалася вышэй.
Цікавае новаўвядзенне: у выпадку датэрміновай адстаўкі (зняцця, сыходу ці забойства) прэзідэнта яго месца часова займае не прэм'ер-міністр, як цяпер, а кіраўнік Савета Рэспублікі. Таксама кіраўнік верхняй палаты будзе кіраваць Саветам бяспекі ў такім выпадку.
Гарантыі экс-прэзідэнтам
Акрамя пасады ў Савеце Рэспублікі, былыя прэзідэнты будуць станавіцца дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу.
Канстытуцыя гарантуе недатыкальнасць у тым ліку прэзідэнту, які пакінуў пасаду ў выніку адстаўкі, па стане здароўя або па заканчэнні тэрміну паўнамоцтваў.
"Прэзідэнт, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, не можа быць прыцягнуты да адказнасці за дзеянні, здзейсненыя ў сувязі з ажыццяўленнем ім прэзідэнцкіх паўнамоцтваў", — гаворыцца ў праекце.
Калі (і як) усё гэта пачне працаваць
У канцы праекта пазначаны пераходныя палажэнні — як будзе функцыянаваць вертыкаль улады пасля прыняцця новай Канстытуцыі.
Калі коратка, то на працягу двух гадоў трэба будзе прывесці ў адпаведнасць з новай Канстытуцыяй законы і іншыя акты. На працягу года павінен быць прыняты закон аб УНС.
Абмежаванне тэрмінаў паўнамоцтваў прэзідэнта набудзе моц пасля наступных прэзідэнцкіх выбараў. Паўнамоцтвы парламента зменяцца таксама пасля новых парламенцкіх выбараў — яны пройдуць у адзіны дзень галасавання, гэта значыць у апошнюю нядзелю лютага 2024 года.
Для "арганізацыі належнай работы" УНС яго старшынёй можа быць абраны дзейны прэзідэнт.
Да фармавання УНС функцыі прэзідэнта і парламента будуць выконвацца ў адпаведнасці са старой рэдакцыяй Канстытуцыі. Кантраляваць жа выбары дэлегатаў УНС будзе цяпер Цэнтрвыбаркам.