Як у кіно: пры зносе спарткомплексу "Пецярбургскі" абрынуўся дах (відэа)

31/01/2020 - 12:41

31 студзеня ў Санкт-Пецярбургу сталі зносіць спартыўна-канцэртны комплекс "Пецярбургскі". Аднак штосьці пайшло не так, і дах комплексу пасыпаўся, як даміно, пастаўленыя ў шэраг. Выглядала ўсё, быццам пастановачныя кадры ў фільме-катастрофе. 

На відэароліку, які трапіў у інтэрнэт, бачна, як адзін з рабочых не паспявае дабрацца з даху да люлькі, дзе быў яго напарнік. Пазней пад руінамі знайшлі цела загінула рабочага.

Паводле ацэнак расійскіх ратавальнікаў, будынак абрынуўся на плошчы 25-28 тысяч квадратных метраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі