28 траўня ў мінскім Палацы прафсаюзаў будуць ставіць Дастаеўскага. Але гэта будзе вельмі незвычайны Дастаеўскі: на беларускай мове і ў выкананні дзяцей з аўтызмам і сіндромам Даўна.
Гасцямі жывога эфіру былі кіраўніцы Сямейнага інклюзіў-тэатра Ірына Пушкарова і Юлія Купрыенка, якія цягам двух гадоў дапамагаюць такім дзецям знайсці сяброў, раскрыцца і адаптавацца да жыцця.