Як Poland. Business Harbor ператварылася ў інструмент для палітычнай гульні

19/06/2024 - 08:25

Спрошчаная легалізацыя ў Польшчы разбэсціла беларусаў / justaskpoland.com

Прэм’ер Польшчы Дональд Туск, крытыкуючы міграцыйную палітыку сваіх супернікаў з партыі “Права і справядлівасць” (ПіС), нечакана згадаў беларусаў. Паводле яго словаў, польскія візы атрымлівалі расійскія і беларускія “айцішнікі” (у выказванні Туска гэта слова так і ўзятае ў двукоссі), якія напраўду былі агентамі Пуціна і Лукашэнкі. 

Мяркуючы з двукосся, палітык разумее, што сапраўдныя беларускія айцішнікі не шкодзяць Польшчы. Але ён кажа, што праца візавых цэнтраў, у тым ліку праграма Poland. Business Harbour, была выкарыстаная для закідвання “агентуры” ў Еўрасаюз. Еўрарадыё разабралася, наколькі такія гучныя заявы з боку польскіх уладаў маюць пад сабой грунт.

Дыверсанты з візамі

Гаворачы пра агентуру, Туск мае на ўвазе серыю затрыманняў у пачатку 2023 — першай палове 2024 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі