Як хаваюць твары найлепшых мінскіх амапаўцаў (фота)

24/11/2020 - 14:40

Прэс-служба МУС апублікавала фотаздымкі з узнагароджання найлепшых мінскіх амапаўцаў. Ніводнага твару гэтых байцоў АМАПу чамусьці ўбачыць немагчыма. Але ж яны не таемныя супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў, а звычайныя сілавікі! Аб тым, чаму хаваюць твары амапаўцаў, можна здагадацца — яны сталі "найлепшымі" ў тым ліку і пры разгонах пратэстаў у сталіцы, а таму грамадзяне адносяцца да іх неадназначна.

Нядаўна газета Адміністрацыі прэзідэнта "Беларусь сегодня" апублікавала фотарэпартаж, прысвечаны АМАПу. Твары яго байцоў на здымках таксама былі "зарэтушаваныя", нават у тых, хто быў у балаклавах!

А вось летась мінскія амапаўцы не хавалі сваіх твараў.

Гэты і наступныя здымкі — vk.com/mvdgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі