Ягор Шаранговіч названы першай зоркай дня НХЛ
Ягор Шаранговіч правёў свой найлепшы матч у НХЛ. Беларускі нападаючы "Калгары" закінуў дзве шайбы і зрабіў дзве выніковыя перадачы. Яго каманда перамагла ў гасцях "Тампу" — 6:3 (1:1, 3:1, 2:1).
У гэтым сезоне (а ён у беларуса першы ў складзе "Калгары") у Шаранговіча ўжо 45 (25+20) ачкоў.
"Калгары" працягвае барацьбу за патрапленне ў плэй-оф.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут