Ядзернае паліва для Беларускай АЭС прывязуць да 1 кастрычніка

12/08/2019 - 08:38

Ядзернае паліва для Беларускай АЭС прывязуць да 1 кастрычніка 2019-га. Пра гэта заявіў дырэктар праекта па збудаванні Беларускай атамнай станцыі Віталь Палянін. Паводле яго слоў, "усё ідзе ў адпаведнасці з графікам", інфармуе minsknews.by.

Першы энергаблок станцыі гатовы ўжо на 95%, кажа Палянін, і ў бліжэйшы час пачнуцца выпрабаванні рэактарнай устаноўкі. Яго ўвод у эксплуатацыю мусіць адбыцца ў канцы гэтага года. Што да другога энергаблока, то ён гатовы на 70% і мусіць быць здадзены летам наступнага года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі