Паула Бадоса і Арына Сабаленка
Другая ракетка свету Арына Сабаленка расказала, што сябруе з іспанскай тэнісісткай Паулай Бадоса. І што гэтае сяброўства дапамагло ёй у стасунках з іншымі людзьмі.
"Цяпер я больш адкрытая, — кажа Сабаленка. — Я шчаслівая, што змагла пабудаваць некалькі сяброўскіх адносін, як з Паулай. Раней я была такой закрытай і так баялася адкрыцца людзям. Я шчаслівая, што ў мяне ёсць такая сяброўка, як Паула. Яна лепшая. Я люблю гэтую дзяўчыну. Я думаю, мы падобныя... Роднасныя душы".
Нядаўна Сабаленка перамагла на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. "Занадта лёгка, Арына", — напісала Бадоса пра яе пераканаўчую перамогу ў фінале.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут