Чытаць болей: Прости, Лиза. Сотни человек в Варшаве закричали вместо убитой белоруски
— Мы ішлі ўдвух, не былі п'яныя, па асветленай вуліцы Basanavičius. Там былі машыны і людзі, — распавядае суразмоўніца. — Прыкладна побач з прыпынкам Algidro мы ўбачылі мужчыну, які ішоў насустрач. Ён быў у сіняй куртцы і джынсах.
Праходзячы міма, ён схапіў за плячо маю сяброўку і спытаў на англійскай, ці размаўляе яна па-ангельску ці на літоўскай. Мы папрасілі яго нас не чапаць і пайшлі далей.
На пераходзе Basanavičius мы засталіся на астраўку паміж палосамі, бо загарэлася чырвонае святло. Я павярнула галаву і ўбачыла, што гэты мужчына за сто метраў ад нас за прыпынкам. Ён рэзка развярнуўся і пачаў бегчы на нас па праезнай частцы. На святлафоры тады стаяла машына. Ён дабег і стаў нас штурхаць і гарлапаніць на англійскай “не чапаць вас! Не чапаць вас!”
Мая сяброўка пачала крычаць і пабегла да машын на скрыжаванні, але ніхто не дапамог і не выйшаў, усе проста паехалі на зялёны. А я аслупянела ад жаху і проста стаяла на дарозе. А ён гарлапаніў: “Хочаш яшчэ? Давай, бяжы!”
Самае жудаснае, што ў мяне ёсць газавы балон, я ведаю, як ім карыстацца, але ў той момант я настолькі спалохалася, што баялася прамазаць і што ён мяне там паб'е. А людзі ўвогуле не рэагавалі…
Потым загарэлася зялёнае святло, і я пабегла назад, адкуль мы прыйшлі. Зняла яго на камеру, калі ён ішоў у бок цэнтра, і выклікала паліцыю. На гадзінніку было 1:10.