19 сакавіка ў выніку лёсавання ў Ньёне вызначыліся ўсе пары 1/4 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. У іх сустрэнуцца "Гранада" і "Манчэстар Юнайтэд", "Арсенал" і "Славія", "Аякс" і "Рома", "Дынама" (Харватыя) і "Вільярэал".
Першыя матчы прызначаны на 8 красавіка, другія — на 15 красавіка.
Фінал Лігі Еўропы пройдзе 26 траўня ў Гданьску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.