Выйшаў на волю яшчэ адзін абвінавачаны па справе "Прэс-клубу"

23/08/2021 - 16:39

Вызвалены з СІЗА былы аператар БТ Дзяніс Сакалоўскі, паведамляе "Радыё Свабода" са спасылкай на сям'ю экс-вязня. Дзяніса затрымалі па "справе Прэс-клубу" 22 снежня 2020 году і абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў.

На дзяржканале Дзяніс Сакалоўскі працаваў 10 гадоў і звольніўся пасля прэзідэнтскіх выбараў 2020 года.

На мінулым тыдні з-за кратаў выйшла большасць фігурантаў справы "Прэс-клуба": Юлія і Пётр Слуцкія, Сяргей Альшэўскі і Ала Шарко. Супрацоўнікі "Прэс-клубу" вызваленыя па памілаванні. Крымінальная справа ў дачыненні да іх спыненая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі