Рэпрэсіі ў Беларусі
29-гадовую выпускніцу гістафака БДУ с Ліды Маргарыту Ясевіч асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" за "садзейнічанне экстрымізму", піша "Наша Ніва".
Падобна, што яе пераслед звязаны са справай Гаюна.
У 2020 годзе Маргарыта зарэгістравала ў Смаленску фірму "ВМ-ТОРГ". Яе сфера дзейнасці — аптовы гандаль мэбляй, бытавымі таварамі, скабянымі, нажавымі і іншымі металічнымі вырабамі.
У апошнія гады дзяўчына жыве ў Самахвалавічах пад Мінскам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут