Выпусцілі дваіх арыштаваных па "справе кнігароў"

26/03/2026 - 17:11

Вацлаў Багдановіч і Алесь Яўдаха / калаж "Вясны"

З СІЗА КДБ вызвалілі двух чалавек, арыштаваных па "справе кнігароў". Гэта Алесь Яўдаха і Вацлаў Багдановіч, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

За кратамі застаюцца выдавец і перакладчык Зміцер Колас, а таксама дачка Вацлава — Вікторыя Багдановіч.

Пра ператрусы і затрыманні ў беларускіх незалежных выдавецтвах стала вядома пры канцы лютага. У выніку выдавецтва "Тэхналогія", якім кіруе Вацлаў Багдановіч, абвяшчала аб прыпыненні сваёй дзейнасці.

А 3 сакавіка Камітэт дзяржбяспекі прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" прыдуманую "кааліцыю друкаваных выдавецтваў". У яе кадэбісты ўключылі "Фонд Kamunikat.оrg", Lohvinau Publishing House ды Andrei Yanushkevich Publishing. У рашэнні КДБ гаварылася, быццам Яўдаха, Багдановіч і Колас мелі дачыненне да гэтай "кааліцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі