Вынікі конкурса: Каго любіш? Люблю...

14/02/2016 - 12:02

Вынкі конкурса падведзеныя. Першым правільныя адказы даслаў удзельнік з нікам sham-an. Ён і трапіць на канцэрт гурта Navi.

Адказы: 

  • Алесь Загорскі - Майка
  • Сяргей Міхалок - Святлана Зелянкоўская
  • Васіль Дзяцел - Ганна Чарнушка
  • Максім Багдановіч - Вераніка
  • Янка Купала - Паўліна Мядзёлка
  • Кастусь Каліноўскі - Марыська
  • Марк Шагал - Бэлла
  • Жыгімонт ІІ Аўгуст - Барбара Радзівіл
  • Анатоль Нявінскі - Ліза

Умовы конкурса:

Не губляй магчымасці паварушыць ізвілінамі і адвесці сваю другую палавінку на класны канцэрт — удзельнічай у віктарыне ад Еўрарадыё.

Знайдзі закаханыя пары сярод вядомых беларусаў і беларусак і дашлі нам у выглядзе спіса, альбо пазначыўшы іх проста на малюнку. Адказы адпраўляй на пошту info@euroradio.fm з паметкай “Конкурс” да 23:00 12 лютага. Вынікі і правільныя адказы знойдзеш на euroradio.fm 13 лютага.

Удзельнік, які першым адгадае найбольшую колькасць закаханых, атрымае запрашальнік на 2 асобы на вялікі канцэрт гурта Navi у клубе Re:public 14 лютага у 19:00. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі