Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У суботу, 26 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 6-12 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да 11-16 градусаў цяпла, па поўдні і паўднёвым усходзе чакаецца +17...+19 градусаў.
У нядзелю, 27 верасня, таксама будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца заходняй чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца ад +13 градусаў па паўночным усходзе да +20 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут