Вязень Аляксандр Фядута пасля ўколаў "сядзіць і ляжыць з цяжкасцю"

13/04/2022 - 11:30

Палітолаг і літаратуразнавец Аляксандр Фядута за кратамі змагаецца з наступствам арытміі і пнеўманіі. Пра гэта напісала ў Фэйсбуку яго жонка Марына Шыбко.

"Ставілі столькі ўколаў, што сядзіць і ляжыць з цяжкасцю, а яшчэ і задыхаецца. Але ўпершыню за тры месяцы ўжо змог дзве гадзіны спаць на правым баку і ляжаць на спіне", — піша яна пра стан мужа.

Па словах Марыны Шыбко, Фядуту вельмі нестае кніг і лістоў ад сяброў і знаёмых: "Лісты ў апошнія месяцы прыходзяць толькі ад мяне. Так, гэта элемент перавыхавання, не аддаваць рукапісы — гэта таксама перавыхаванне"

Марына Шыбко піша, што Фядута цяпер спрабуе працаваць над інсцэніроўкай рамана Бальзака "Бацька Гарыё" і вельмі перажывае за Украіну.

Аляксандр Фядута разам з юрыстам Юрыем Зянковічам і старшынёй Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым ужо год знаходзіцца за кратамі. Іх вінавацяць у "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам". Па гэтым артыкуле пагражае да 12 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі