Паводле першай ацэнцы, аб'ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені-верасні 2016 года склаў (у супастаўных цэнах) 97,1% да ўзроўню студзеня-верасня 2015 года. Такую інфармацыю размясціў на сваім сайце Нацыянальны статыстычны камітэт.
За верасень ВУП Беларусі вырас на 0,1 працэнтны пункт.
Аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 98,3% да ўзроўню студзеня-верасня 2015 г., то бок прамысловасць за 9 месяцаў 2016 года скарацілася на 1,7%.