#ІхНоравы
Што здарылася ў свеце, пакуль мы чакалі найбуйнейшага з часоў халоднай вайны абмену паміж Расіяй і краінамі Захаду.
Трое абвінавачаных у падрыхтоўцы тэракту 11 верасня заключылі дасудовае пагадненне. Яны ўжо шмат гадоў утрымліваюцца пад вартай на базе ВМС ЗША ў заліве Гуантанама без суда.
Падрабязнасці ўгоды не выдаюцца, але амерыканскія навінавыя агенцтвы паведамляюць, што мужчыны прызнаюць сябе вінаватымі. Іх патрабаванне — абвінавачанне не будзе дабівацца смяротнага пакарання.
Паводле інфармацыі The New York Times, пра ўгоду ўпершыню абвясцілі ў лісце, скіраваным сем'ям ахвяраў.
У выніку атак загінула каля 3 тысяч чалавек у Нью-Ёрку, Вірджыніі і Пенсільваніі. Гэта паклала пачатак уварванням у Афганістан і Ірак. Тэракты 11 верасня сталі самай смертаноснай атакай на тэрыторыі ЗША з часоў нападу Японіі на Пэрл-Харбар у 1941 годзе.
Аргенціна будзе выкарыстоўваць ШI, каб прадказаць будучыя злачынствы. Трохі палохае, праўда? Аргенцінцы таксама занепакоіліся. Эксперты папярэджваюць, што гэты крок можа парушаць правы грамадзян.
А туркі жартуюць, што іх стралкам не патрэбная экіпіроўка — ім дастаткова "аўры Джона Уіка".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут