Вучні з сярэднім балам ніжэй за 6 не змогуць вучыцца ў класах павышанага ўзроўню

28/03/2018 - 13:26

Школьнікі, якія жадаюць ісці ў 10-11 класы з павышаным узроўнем навучання, павінны мець сярэдні бал за агульную базавую адукацыю (5-9 класы) не ніжэйшы за 6. Пры гэтым адзнакі па профільных прадметах мусяць быць не ніжэйшымі за 7. Адпаведныя класы могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Пры прыёме на свабодныя месцы ў 10-11 класы гімназій навучэнцам давядзецца таксама здаваць два іспыты. Школьнікам неабходна пісаць дыктоўкі, прайсці тэсты, а таксама вусна адказваць на тэарэтычныя пытанні.

Змены і дапаўненні ў Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі вызначаны пастановай №10 Міністэрства адукацыі ад 3 сакавіка 2018 года. Дакумент афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набыў моц пасля публікацыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі