Войскі Асада вызвалілі Пальміру ад баевікоў “Ісламскай дзяржавы”

27/03/2016 - 09:57

Сірыйскія ўрадавыя войскі вызвалілі старажытную Пальміру ад баевікоў “Ісламскай дзяржавы”, паведамляе REUTERS са спасылкай на дзяржаўныя СМІ Сірыі і групу маніторынгу. Паводле гэтай інфармацыі, экстрэмістам, якія захапілі горад у мінулым годзе, нанеслі істотную шкоду. Ёсць інфармацыя, што загінула да 400 баевікоў.

Лаяльныя прэзідэнту Сірыі Башару Асаду войскі ўсталявалі кантроль над горадам і абясшкодзілі бомбы, усталяваныя баевікамі. Назіральная група па правах чалавека паведаміла, што раніцай у нядзелю ва ўсходняй частцы горада яшчэ была перастрэлка, аднак асноўная частка экстрэмістаў “Ісламскай дзяржавы” была выцесненая з Пальміры і адступіла на ўсход.

Умяшанне Расіі ў верасні мінулага года павярнула ход ваеннага канфлікту ў Сірыі на карысць Асада. Хоць расійскія ўлады і заявілі пра вывад сваіх войскаў, авіяцыя гэтай краіны здзяйсняла дзясяткі ўдараў над Пальмірай у разгар баёў.  

Старажытная Пальміра была захопленая баевікамі ў траўні 2015 года. Экстрэмісты разбурылі шэраг знакамітых помнікаў, якія з’яўляюцца сусветнай культурнай спадчынай.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі