У Стоўбцах людзей пакусаў шалёны воўк: цяпер там адловяць усіх бадзяжных сабак

28/01/2019 - 11:58

Воўк, які напаў на людзей у Стоўбцах, аказаўся шалёным. У горадзе абвешчаны каранцін на два месяцы — пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Стаўбцоўскай раённай ветстанцыі.

Пад каранцін таксама папала вёска Слабада. Менавіта там адбыліся кантакты з хворай жывёлай.

Па словах ветэрынараў, выпадкі шаленства ў рэгіёне здараліся і раней. Карантын прадугледжвае, што ў горадзе і ваколіцах будуць адлоўленыя ўсе бадзяжныя жывёлы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі