Viva Braslav Open Air: тры сцэны з Дорнам, Alekseev і Б'янкай

01/08/2018 - 10:43

3 і 4 жніўня на гарадскім пляжы ў Браславе адбудзецца шосты па ліку Viva Braslav Open Air. На ім выступяць 50 артыстаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Нідэрландаў і Венгрыі. 

Поўны лайн-ап:

Main Stage – 3 жніўня:


18:00 – The Empry 
18:30 – Tempo Bay 
19:00 – Groove Dealers 
19:30 – Бакей 
20:00 – Intelligency 
20:40 – Nizkiz 
21:40 – Арцём Півавараў (Украіна) 
22:40 – Іван Дорн (Украіна) 
00:10 – Stadiumx (Венгрыя) 
01:20 – Arston 


Main Stage – 4 жніўня: 


17:50 – Nuteki 
18:40 – Мальбэк і Сюзана (Расія) 
19:35 – Сяргей Бабунец, экс-"Смысловые Галлюцинации" (Расія) 
20:35 – Alekseev (Украіна) 
21:40 – Бьянка 
22:40 – Скруджи (Расія) 
23:40 – CMC$ (Нідэрланды) 
00:20 – Jay Hardway (Нідэрланды)
 01:30 – Dannic (Нідэрланды)
 02:30 – Kill The Buzz (Нідэрланды)

 

На Main Stage чакаецца 130 кілават гука і 170 кілават святла. У цёмны час сутак выступы музыкаў будуць суправаджацца піратэхнічнымі і лазернымі шоў.


Апроч слухання музыкі гледачы могуць гуляць у пояжны футбол альбо узяць удзел у чэмпіянаце па пераносцы жонак. Будуць танцавальныя майстар-класы, конкурс "Міс Viva Braslav", а яшчэ 50 кропак харчавання і піва па 3.50. 


Кошт квітка 39.95 рублёў. Каб пераначаваць у кемпінгу трэба таксама заплаціць 39.95 руб.

 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі