Віталь Гуркоў выйшаў у паўфінал чэмпіянату свету па муай-тай (відэа)

24/05/2016 - 19:29

Беларускі баец муай-тай Віталь Гуркоў атрымаў другую запар перамогу на чэмпіянаце свету па тайскім боксе. Пра гэта ў сацсетках паведаміў Віталь Цішуроў.

У сустрэчы з украінскім ьаксёрам Станіславам Пержаноўскім беларус атрымаў датэрміновую перамогу: у першым жа раўндзе ён адправіў саперніка ў накаўт ударам у корпус.

Нагадаем, выступленне Гуркова на спаборніцтвах было пад пытаннем. Віталь, які яшчэ спявае ў гурце Brutto, выйграў чэмпіянат Беларусі, але пасля высветлілася, што ў Міністэрства спорту нібыта няма грошай на паездку. Менш, чым за адзін дзень прыхільнікі спартсмена сабралі неабходныя 3 тысячы еўра. Пасля гэтага грошы знайшлі і чыноўнікі. У выніку сабраныя сродкі Гуркоў паабяцаў перадаць дзіцячаму дому.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі