Вікторыю Азаранка аштрафавалі за непрыстойны жэст у Маскве

18/04/2016 - 13:12

Міжнародная федэрацыя тэніса аштрафавала Вікторыю Азаранка за непрыстойны жэст, паказаны расійскім заўзятарам, на 2,5 тысячы долараў. Здарылася гэта ў Маскве падчас нядаўняга пераможнага паядынку плэй-оф Кубка федэрацыі супраць Дар'і Касаткінай. Беларуска эмацыйна адрэагавала на крыкі, якія даносіліся з трыбун.

У Беларускай федэрацыі тэніса паводзіны расійскіх заўзятараў назвалі некарэктнымі. Пра гэта Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар федэрацыі Кацярына Лісіца:

"Не вельмі карэктна паводзіла сябе расійская публіка. Гэта можна было пачуць на трансляцыі. Ёсць правілы ITF (Міжнароднай федэрацыі тэніса). Нельга выкрыкваць нешта падчас розыгрышу, мусіць быць цішыня ў зале".

Як вядома, Беларусь атрымала перамогу ў матчы супраць Расіі з лікам 3:2 і выйшла ў Сусветную групу Кубка федэрацыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі