Вікторыя Азаранка
На тэнісным турніры Australian Open Вікторыя Азаранка стартавала з перамогі.
У сваім першым матчы сезона беларуская тэнісістка выйграла ў італьянкі Камілы Джорджы — 6:1, 4;6, 6:3.
У наступным раўндзе наша суайчынніца пазмагаецца з прадстаўніцай Даніі Кларай Таўсан.
Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні перамогай на Australian Open адзначылася яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка. А вось Аляксандра Сасновіч выбыла пасля першага ж матча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут