Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка (32-е месца ў рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Маямі.
У 1/8 фіналу беларуска ў двух сэтах перамагла брытанку Кэці Бултэр (30) — 7:5, 6:1.
Саперніцай Азаранка ў чвэрцьфінале будзе прадстаўніца Казахстана Юлія Пуцінцава (68).
Дарэчы, Азаранка тройчы перамагала на турніры ў Маямі (2009, 2011, 2016).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут