Віктар Ганчарэнка жорстка абмацюкаў нігерыйскага легіянера (відэа)

10/04/2018 - 06:37

Віктар Ганчарэнка жорстка абмацюкаў нігерыйскага легіянера ЦСКА. Ахмед Муса пасля замены не падаў руку галоўнаму трэнеру маскоўскай каманды і таго гэта раз’юшыла.

Словы, якія беларускі футбольны спецыяліст крычаў нігерыйскаму футбалісту, цытуе сайт euro-football.ru: “Ты, ***[гей], будзеш сядзець ***[нафіг] тут да канца жыцця, зразумеў, ***[блін]? ***[Афігеў] зусім, ці што?”.

У гэты момант Муса ўжо сядзеў на лаўцы запасных. Ганчарэнку супакойваў яго памочнік Віктар Анопка. Аднак матч маскоўскаму “Дынама” быў прайграны (1:2) і ЦСКА страціў важныя 3 ачкі для барацьбы за медалі чэмпіянату Расіі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі