Віктар Ганчарэнка стаў галоўным трэнерам "Уфы"

06/06/2016 - 13:46

Віктар Ганчарэнка стаў галоўным трэнерам расійскага футбольнага клуба "Уфа". Беларускі спецыяліст падпісаў працоўнае пагадненне, разлічанае на два гады (з магчымасцю працягнення кантракту на яшчэ адзін сезон). Пра гэта паведамляе прэс-служба ФК "Уфа". Адзначаецца, што афіцыйнае прадстаўленне Ганчарэнкі камандзе адбудзецца 18 чэрвеня, калі футбалісты збяруцца пасля заканчэння адпачынку.

Ганчарэнку 38 гадоў. Ён — былы галоўны трэнер БАТЭ (2008-2013, упершыню вывеў беларускі клуб у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў), "Кубані" (2013-2014) і "Урала" (2015). З мінулага года Віктар Ганчарэнка працаваў у трэнерскім штабе маскоўскага ЦСКА.

У мінулым сезоне "Уфа" заняла ў расійскай прэм'ер-лізе 12-е месца сярод 16-ці каманд. Кіраўніцтва клуба спадзяецца, што з дапамогай беларускага спецыяліста будзе зроблены "якасны скачок наперад".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі