Віктар Бабарыка не можа запісацца ў бібліятэку ў калоніі

01/09/2021 - 07:20
Віктар Бабарыка / @viktarbabarykaofficial

Экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка сутыкнуўся ў Наваполацкай калоніі з неспадзяванай праблемай — ён не можа запісацца ў бібліятэку. Пра гэта распавяла яго адвакат Наталля Мацкевіч.

"Справа ў тым, што працоўны дзень Віктара Дзмітрыевіча і бібліятэкі працякаюць цалкам сінхронна", напісала яна ў Twitter.

Яна нагадала, што 1 верасня краіна адзначае Дзень ведаў, але ў выпадку з Віктарам Дзмітрыевічам "пытанне доступу да ведаў застаецца адкрытым".

Вясной 2020 года Бабарыка сышоў з пасады кіраўніка банка і заявіў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты. 18 чэрвеня ён быў затрыманы. Яго абвінавацілі ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і атрыманні хабару і асудзілі на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Віктар Бабарыка віну не прызнаў, назваў справу палітычна матываванай. У сярэдзіне ліпеня яго этапавалі ў ВК-1 у Наваполацку. Ён працуе апальшчыкам у пякарні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі