Відэаролік, як беларус змагаецца з дываном, стаў інтэрнэт-хітом

09/01/2017 - 04:25

Відэаролік з удзелам мінчука, размешчаны на YouTube, стаў інтэрнэт-хітом: за тры дні ён набраў амаль мільён праглядаў.

Мужчына вынес у двор дыван, каб выбіць яго. Аднак на вуліцы ён стаў адпрацоўваць на дыване разнастайныя падсечкі і кідкі.

Незвычайны спарынг пабачыла са свайго гаўбца суседка і запісала на відэа. 6 студзеня ролік пад назвай "Калі твой найгоршы вораг — гэта дыван" з'явіўся на YouTube.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі