Відэа, як лічылі галасы на ўчастку №45 у Мінску

12/09/2016 - 05:00

Участак №45 у Мінску па Аўтазаводскай акрузе быў унікальны тым, што ва ўчастковую камісію ўключылі сябра партыі БНФ Наталлю Мотуз. Тут жа балатаваўся старшыня БНФ Аляксей Янукевіч.

У выніку з больш чым 1500 зарэгістраваных на ўчастку выбаршчыкаў Янукевіч набраў толькі 33 галасы. Падчас падліку бюлетэняў журналістаў і назіральнікаў падпусцілі нечакана блізка і не заміналі працаваць. Аднак Наталля Мотуз настойвае, што лічбы ў выніковым пратаколе сфальсіфікаваныя. Па яе падліках, яўка была значна ніжэйшай, старшыня камісіі таксама не дазволіла ёй падлічыць усе бюлетэні пасля таго, як быў складзены выніковы пратакол.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі