Відэа: У Гомелі вучыліся садзіць верталёт Лукашэнкі

31/05/2016 - 06:34

30 траўня ў цэнтры Гомеля на вуліцы Арцёма прызямліўся вайсковы верталёт. Як піша сайт gomel.today, верталёт праляцеў над цэнтрам горада на невялікай вышыні. Побач з месцам пасадкі дзяжурыў мікрааўтобус міліцыі.

Як удакладняе партал tut.by, гаворка ідзе пра вайсковы верталёт Мі-8. Яго пасадка ў цэнтры горада адбылася ў рамках вучэнняў па прыбыцці верталёта Аляксандра Лукашэнкі. Праўда, сам кіраўнік дзяржавы, як паведамляецца, у Гомель пакуль не збіраецца — вучэнні планавыя.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі